Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ДРАЖНІЛКІ-КЕПІКІ Андрэй за усіх мудрэй. Свігла B.A., 1958 г.н., 2002. Косава. Андрэй, не дурэй, не дзяры сарочкі, ты не праў, ты не ткаў — не твае i дочкі! Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алыпаніца Квас. Гаварыў чорт: "Кузьму вазьму!" Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Гаўрыла заліў рыла. Зайка E.Я., 1903 г.н., 1980. Заполле Кос. Заліў рыла — напіўся. Даніла паехаў па мыла. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2002. Скураты Квас. Дзяніс палез на ніз. Зубко Л.У., 1935 г.н., 2003. Бялавічы Кос. За тарою вецер вее, а Мікіта жыта сее. Мікіціха козы доіць, а Мікіта хлявы строіць. Мікіта-чыкіта, ні я то — твой тато. А ў Антося хлеў з палосся, а ў Мікіты — хлеў з ракіты. Мікіта-чыкіта, не я то — твой тато. Зайка А.П., 1911 г.н., 1985. Заполле Кос. Палоссе — вузкія, доўгія палосы лыка. Зося без спадніцы i валосся. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Альшаніца Квас. Ігнат не вінават, вінавата Агата, што лягла пад Ігната. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алынаніца Квас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁
 ◀  / 290  ▶