ЗНЕВАЖАННІ Чорт рагаты! 1995. Харошча Міл. Пра таго, хто паводзіць сябе непристойна, нахабна. Шалота! 1985. Заполле Кос. Пра чалавека, які гаворыць непатрэбшчыну. Шахвараст! 1996. Гошчава Стайк. Чалавек, які не шануе адзення, абутку. Шахрай! 1996. Куляшы Міл. Пра таго, хто хутка траціць грошы. Шкарада! 1996. Боркі Падст. Так кажуць на непаслухмянага падлетка. Шлёма! 1984. Заполле Кос. Пра чалавека, які ходзіць, цягаючы ногі. Шломба! 1999. Алыпаніцы Квас. Toe самае. Шыбельнік! 1996. Заполле Кос. Пра таго, па кім плача шыбеніца. Юда прадажны! 1985. Скураты Квас
8 👁