Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ЗНЕВАЖАННІ 205 Тэндаль! 1996. Алыпаніца Квас. "І гаворка ў мушчыны алъбы-якая, i ходзіць нага за ногу — гэто тэндалъ" (тлум. інф.). Убоіска! 1980. Заполле Кос. Лянівы як вол. Хамло! 1999. Бялавічы Кос. Нявыхаваны, грубы чалавек. Хамула! 1999. Бялавічы Кос. Toe самае. Хамут! 1998. Боркі Люб. Нявыхаваны, неадукаваны чалавек. Хвалідуп! 1985. Заполле Кос. Чалавек, які любіць пахваліцца; хвалько. Хварсун! 1996. Гошчава Стайк. Задавака. Храпач! 1979. Алыпаніца Квас. Чалавек з шырокімі ноздрамі. Хруля! 1980. Заполле Кос. Пра таго, хто доўгі час хварэе, не папраўляецца. Целямпей! 1995. Быч Стайк. Маруда, цяльпук. Цынцоха! 1996. Заполле Кос. Жанчына з вялікім бюстам. Цытра! 1996. Стайкі Стайк. Пра нахабную, ліхую жанчыну, якая нікому не выбачыць. Чмутар! 1996. Стайкі Стайк. Варажбіт. Чорт лупаты! 1996. Косава. Пра вірлавокага чалавека. Чорт лысы! 1995. Харошча Міл. Пра лысага чалавека
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

хвалідўп, хрўля
5 👁
 ◀  / 290  ▶