ПАРАЎНАННІ Баяцца як леташняга снегу. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. Г. зн. зусім не баяцца. "Баюся цябе як леташняго сънегу" (прыклад інф.). Баяцца як ліхой свекрыві. Шчурко M.A., 1936 г.н., 1999. Заполле Кос. Бегае за дзеўкамі як певень воееньскі. Казімірчык А.П., 1928 г.н., 1985. Скураты Квас. "Так жартуюцъ с хлопца-падлетка, якого дзяўчаты не ўспрымаюць усур'ёс празъ яго маладосъцъ" (тлум. інф.). Бегае як дурны. Зайка А.Ф., 1948 г.н., 2005. Заполле Кос. Пра неўраўнаважанага, нервовага чалавека, які ніяк не знойдзе супакаення. Бегае як жыд бровара падпаліўшы. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2010. Размеркі Стайк. "Патпаліў жыд бровара, а пасъля пашкадаваў, шчо пагарачыўся, а ні патушыш ужэ. Так кажуць пра запальчываго чалавека, які зробіць алъбо скажа нешчо, а назад зробленае ці слова ні верняш" (тлум. інф.). Бегае як з ланцуга сарваўшыся. Шумовіч А.В., 1924 г.н., 1996. Хрышчонавічы Квас. Так з іроніяй кажуць пра хуткага, імклівага чалавека. Бегае як непрытомны. Радзюк У.А., 1930 г.н., 1997. Грыўда Міл. Г. зн. у стане вялікага душэўнага хвалявання. Без жонкі як сяннік без саломкі. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Сяньнік бес саломы — не сяньнік, а мех, мушчына бяж жонкі — ні чалавек" (тлум. інф.). Без солі яда як трава. Шумовіч А.В., 1924 г.н., 1995. Хрышчонавічы Квас. Г. зн. нясмачная. Белы як малако. Шчурко М.А., 1936 г.н., 1999. Заполле Кос. Пра чалавека, які знаходзіцца ў стане ўзрушэння
Дадатковыя словы
усурёс
4 👁