Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ЗНЕВАЖАННІ Ламіна! 1996. Бялавічы Кос. Пра чалавека дужага, здаровага, але гультая. Лантух! 1994. Заполле Кос. Так завуць чалавека з празмерна вялікім жыватом. Лупач! 1996. Хадоркі Кос. Вірлавокі чалавек. Лярва! 1996. Сярадава Жытл. Пра распусную жанчыну. Мазгавешка дурная! 1995. Яблонка Жытл. Мазгавешка — галава. Малатарня! 1995. Хрышчонавічы Квас. Пра таго, хто шмат i хутка гаворыць. Малпа бясхвостая! 1985. Алыпаніца Квас. Здзеклівая абраза. Маўмыга! 1996. Аўсто Стайк. Пра хмурага, маўклівага чалавека. Мех салявы! 1993. Заполле Кос. Пра невысокага, тоўстага чалавека. Мікалаеўская дзеўка! 1993. Бялавічы Кос. Пра жанчыну, якая не выходзіла замуж. Мокрая курыца! 1993. Скураты Квас. "Так завуцъ чалавека, які згорбіўся, съцярся, як мокрая курыца" (тлум. інф.). Мурзач! 1996. Альшаніца Квас. Неахайны, мурзаты чалавек; мурза. Мутар (мутач)! 1983. Заполле Кос. Хлус, манюка. Мухамор стары! 1985. Алыпаніца Квас. Часцей кажуць пра старога кавалера. Муцёль! 1993. Заполле Кос. Тое самае, што i мутар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лўпач, мўрзач, мўтар, мўтач
10 👁
 ◀  / 290  ▶