ЗНЕВАЖАННІ 199 Кешкала! 1978. Бялавічы Кос. Маруда. Кілавік! 1996. Няхачава Стайк. Чалавек, хворы на грыжу. Кажуць на любога. Клыбач! 1996. Бараны Ягл. Чалавек, які кульгае. Кнур вылегчаны! 1997. Сярадава Жытл. Кнур - кныр. Кныш ты! 1984. Заполле Кос. Кажуць на нізкарослага чалавека. Крук! 1985. Альшаніца Квас. Пра згороленага чалавека. Круцель! 1995. Панкі Люб. Тут: ілгун, манюка. Крывапівец! 1995. Заполле Кос. Кажуць на чалавека, які праліў нявінную кроў. Крывы чорт! 1995. Яглевічы Ягл. Так завуць благога чалавека з фізічным недахопам: кульгавага, гарбатага, з пакрыўленым тварам. Крыкля! 1996. Панкі Люб. Пра крыклівага чалавека. Кудлач! 1995.Гошчава Стайк. Чалавек з доўгімі непрычасанымі валасамі. Кундаль! 1995. Быч Стайк. Кундаль — сабака. Кундаліска! 1995. Заполле Кос. Toe самае. Курдупель малы! 1993. Заполле Кос. Чалавек мал ora росту. Кучма! 1983. Заполле Кос. Чалавек са злямчанымі, кудлатымі валасамі
Дадатковыя словы
згорбленага, курдўпель, кўдлач, кўндаль, кўндаліска, кўчма
7 👁