Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ЗНЕВАЖАННІ Зякрач! 1985. Заполле Кос. Вірлавокі чалавек. Ідал, а не чалавек! 1995. Няхачава Стайк. Кажуць на ліхога, помслівага чалавека з нізкімі маральнымі якасцямі. Ідал пракляты! 1995. Заполле Кос. Toe самае. Ікала! 1996. Юкавічы Стайк. Пра заіклівага чалавека. Ірад! 1995. Заполле Кос Пра ліхога, страшнага чалавека. Кадук! 1983. Заполле Кос. Чорт, нячысцік. Калупайла! 1993. Була Міл. Пра маруду. Камёлак! 1985. Руда Падст. Пра поўнага, тоўстага чалавека. Камлач! 1982. Алынаніца Квас. Пра чалавека з калматымі, кудлатымі валасамі. Каніска! 1996. Галік Міл. Пра дужага, але гультаяватага юнака. Капачка! 1997. Быч Стайк. Тут: маруда, неахайніца. Капі'ца! 1996. Аўсто Стайк. Капі ца — невялікая капа саломы, сена. Тут: тоўстая, прысадзістая жанчына. Карачун! 1985. Алынаніца Квас. Пра малога ростам чалавека. Каркавік! 1980. Заполле Кос. Пра чалавека, які дрэнна вымаўляе гук [р]. Катарэзнік! 1995. Заполле Кос. Жорсткі, нялюдскі чалавек
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

капіца
8 👁
 ◀  / 290  ▶