Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
Муцяліска! 1995. Квасевічы Квас. Toe самае. ЗНЕВАЖАННІ 201 Мыш рудая! 1995. Бялавічы Кос. Так кажуць на невысокую рудую жанчыну. Мядзведзь непаваротлівы! 1993. Заполле Кос. Пра высокага, тоўстага, маруднага чалавека. Мяла! 2002. Старажоўшчына Кос. Непаваротлівы, марудны чалавек. Мянёк! 1996. Грыўда Міл. Пра тоўстага, гладкага чалавека. Набовіч! 1984. Альшаніца Квас. Пра таго, хто настойліва прапаноўвае сябе ў дапамогу, маючы карыслівыя мэты. Навалач! 1985. Скураты Квас. Пра прышлых людзей, чужынцаў. Надаўбень (надуўбень)! 1995. Бусяж Міл. Пра ні на што не здатную дзеўчыну, маладзіцу. Незграбоцце! 1997. Галенчыцы Ягл. Тое самае. Нелюдзь! 1995. Хрышчонавічы Квас. Так назавуць таго, хто парушыў усе нормы людской маралі. Нёмера! 1980. Заполле Кос. Гэта непраходная багна. Тут: вырадак, вылюдак. Нерадзь! 1982. Заполле Кос. Пра недаростка. Нехлюя! 1995. Размеркі Стайк. Неакуратная, неахайная жанчына. Нехрысць! 1985. Скураты Квас. Пра таго, чые паводзіны, учынкі не стасуюцца з нормамі хрысціянскай марал i. Норнік! 1980. Заполле Кос. Занадта запаслівы чалавек
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁
 ◀  / 290  ▶