Зякрач! 1985. Заполле Кос.
Вірлавокі чалавек.
Ідал, а не чалавек! 1995. Няхачава Стайк.
Кажуць на ліхога, помслівага чалавека з нізкімі маральнымі якасцямі.
Ідал пракляты! 1995. Заполле Кос.
Тое самае.
Ікала! 1996. Юкавічы Стайк.
Пра заіклівага чалавека.
Ірад! 1995. Заполле Кос
Пра ліхога, страшнага чалавека.
Кадук! 1983. Заполле Кос.
Чорт, нячысцік.
Калупайла! 1993. Була Міл.
Пра маруду.
Камёлак! 1985. Руда Падст.
Пра поўнага, тоўстага чалавека.
Камлач! 1982. Альшаніца Квас.
Пра чалавека з калматымі, кудлатымі валасамі.
Каніска! 1996. Галік Міл.
Пра дужага, але гультаяватага юнака.
Капачка! 1997. Быч Стайк.
Тут: маруда, неахайніца.
Капіца! 1996. Аўсто Стайк.
Капіца – невялікая капа саломы, сена. Тут: тоўстая, прысадзістая жанчына.
Карачун! 1985. Альшаніца Квас.
Пра малога ростам чалавека.
Каркавік! 1980. Заполле Кос.
Пра чалавека, які дрэнна вымаўляе гук [р].
Катарэзнік! 1995. Заполле Кос.
Жорсткі, нялюдскі чалавек.
79 👁