Старонка 198
◀ / 290 ▶
Дармаед! 1985.Заполле Кос. Даўбешка дурная! 1999. Жамайдзякі Міл. Някемлівы чалавек. Дзевуля (дзяўля)! 1982. Альшаніца Квас. Дарослая дзяўчына, якая паводзіць сябе як малое дзіця. Дзюба! 1978. Альшаніца Квас. Чалавек з вялікім гарбатым носам. Доўбня! 1995. Хадоркі Кос. Доўбня – тут: тупы, неразвіты чалавек. Дурань дурны! 1985. Альшаніца Квас. Жаба лупатая! 1985. Заполле Кос. Пра вірлавокага чалавека. Жаба-падрубніца! 1985. Альшаніца Квас. Тут: непрыгожая, рабая жанчына. Завала гэты! 1985. Скураты Квас. Пра гультая. Заваліна! 1995. Мілейкі Міл. "Лодыр, гультай, які ляжыць калодаю, цэлымі днямі" (тлум. інф.). Закутнік! 1995. Мілейкі Міл. Чалавек, які прывык увесь час быць дома. Зараза! 1995. Стайкі Стайк. Заценлівы конь! 1996. Быч Стайк. Пра ўпартага чалавека, якога не пераканаеш ні ў чым. Звяга! 1995. Хадоркі Кос. Пра звяглівага, бурклівага чалавека. Згібельнік гэты! 1980. Заполле Кос. Марнатраўца. Здыхляк гэты! 1985. Ёдчыкі Квас. Пра худога чалавека. "Косьці ды рэбры" (тлум. інф.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 290 ▶