Кешкала! 1978. Бялавічы Кос.
Маруда.
Кілавік! 1996. Няхачава Стайк.
Чалавек, хворы на грыжу. Кажуць на любога.
Клыбач! 1996. Бараны Ягл.
Чалавек, які кульгае.
Кнур вылегчаны! 1997. Сярадава Жытл.
Кнур – кныр.
Кныш ты! 1984. Заполле Кос.
Кажуць на нізкарослага чалавека.
Крук! 1985. Альшаніца Квас.
Пра згорбленага чалавека.
Круцель! 1995. Панкі Люб.
Тут: ілгун, манюка.
Крывапівец! 1995. Заполле Кос.
Кажуць на чалавека, які праліў нявінную кроў.
Крывы чорт! 1995. Яглевічы Ягл.
Так завуць благога чалавека з фізічным недахопам: кульгавага, гарбатага, з пакрыўленым тварам.
Крыкля! 1996. Панкі Люб.
Пра крыклівага чалавека.
Кудлач! 1995.Гошчава Стайк.
Чалавек з доўгімі непрычасанымі валасамі.
Кундаль! 1995. Быч Стайк.
Кундаль – сабака.
Кундаліска! 1995. Заполле Кос.
Тое самае.
Курдупель малы! 1993. Заполле Кос.
Чалавек малога росту.
Кучма! 1983. Заполле Кос.
Чалавек са злямчанымі, кудлатымі валасамі.
78 👁