Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
Акалуха! 1988. Бялавічы Кос. Неакуратная жанчына. ЗНЕВАЖАННІ 193 Альфабэт дурны! 1985. Заполле Кос. Пра непісьменнага, неразвітога чалавека. Анціхрыст! 1985. Хрышчонавічы Квас. Тут: бязбожнік. Анчутка! 1996. Заполле Кос. Ан чу тк а — нячысцік, сатана. Апівош (апівоша, апівошына) гэты! 1991. Скураты Квас. Пра п'яніцу. Арыштант гэты! 1985. Квасевічы Квас. Кажуць на неслуха, забіяку. Асмалак чорны! 1991. Старажоўшчына Кос. Гэтак смяюцца з смуглявага чалавека. Атрута на блохі! 1985. Алыыаніца Квас. Пра ўяду, назолу. Баба, а не чалавек! 1985. Заполле Кос. Баба — тут: жанчына. Гэтак кажуць пра таго, каму бракуе мужчынскіх якасцяў. Байстар! 1985. Заполле Кос. Байстар - пазашлюбнае дзіця. Балдавешка дурная! 1985. Алыпаніца Квас. Так зняважліва кажуць пра лянівага, някемлівага чалавека. Баран дурны! 1985. Бялавічы Кос. Пра таго, хто часта памыляецца праз сваю ўпартасць. Басота гэтая! 1991. Галік Міл. Кажуць на таго, хто бедны праз сваю бесклапотнасць, гультайства. Бізун! 1997. Гічыцы Ягл. Біз ун — тут: неслух. Блэндала пустое! 1985. Заполле Кос. Пра таго, хто гаворыць шмат, але без ладу. 7. А.Зайка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

анчўтка, пяніцу
9 👁
 ◀  / 290  ▶