Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ЗНЕВАЖАННІ Болабацень! 1985. Заполле Кос. Болабацень — пустабрэх, пустаслоў. Бомкала! 1985. Алыпаніца Квас. Чалавек, які гучна, невыразна гаворыць. Бот з левае нагі! 1985. Заполле Кос. Тут: дурань. Брахун! 1984. Дубітава Міл. Г. зн. манюка, пустамеля. Брыда несусветная! 1995. Жытлін Жытл. Пра чалавека невысокіх маральных якасцяў. Брыдоцце! 1979. Алынаніца Квас. Пра непрыгожага, няўклюднага чалавека. Бурвалак! 1995. Даргужы Міл. Здзекліва кажуць на тоўстага мужчыну. Буркля! 1996. Быч Стайк. Чалавек, які часта выказвае незадавальненне па дробязях. Бэзла! 1996. Юкавічы Стайк. Кажуць на нявыхаванага, грубага чалавека. Бэйбус! 1996. Альба Квас. Бэйбус — гультай, абібок. Бэйля (бэля)! 1985. Алынаніца Квас. Неахайная жанчына. Бязмен замест галавы! 1985. Мілейкі Міл. Пра неразумнага чалавека. Бязмозглы! 1985. Жамайдзякі Міл. Валацуга! 1985. Размеркі Стайк. Пра таго, хто не пільнуецца хаты. Валет дурны! 1985. Заполле Кос. Пра чалавека недалёкага розуму. Валю ля! 1995. Любішчыцы Люб. Пра маруднага, павольнага чалавека
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўркля
14 👁
 ◀  / 290  ▶