Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ЗНЕВАЖАННІ Абібок! 1985. Заполле Кос. Пра лежня, гультая. Абдзірус! 1985. Заполле Кос. Пра рухавага, няўрымслівага хлапчыну, які не шануе адзення. Абліванец! 1996. Скураты Квас. Пра поўнага, тоўстага мужчыну. Абодранік! 1998. Грыўда Міл. Пра чалавека, які носіць старое, лапленае адзенне. Аброчная торба! 1998. Верашкі Квас. Так зняважліва кажуць пра тоўстую жанчыну. Абух тупы! 1991. Заполле Кос. Пра чалавека невялікага розуму. Авечка дурная! 1995. Аўсто Стайк. Аглобля яловая! 1997. Заполле Кос. Пра высокага, худога, невялікага розуму чалавека. Агрэбнік! 1997. Мілейкі Міл. 3 асуджэннем кажуць пра неахайнага чалавека. Адлюднік ты! 1985. Даргужы Mi л. Пра дзіклівага чалавека. Ад'яда сэрца! 1985. Алыпаніца Квас. Так асуджальна кажуць пра чалавека, які непакоіць сваімі ўчынкамі, паводзінамі. Азіят! 1996. Скураты Квас. Пра нядобрага, ліхога чалавека
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адяда
7 👁
 ◀  / 290  ▶