Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
АДКЛЯЦЦІ Брашы на асінавы кол! Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос. Брашы на сваю галаву! Зайка А.П., 1911 г.н., 1985. Заполле Кос. Кляні ды сабе бяры! Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алынаніца Квас. Мяне кляні, а сабе бяры! Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2002. Скураты Квас. Соль табе ў вочы! Паўсюль. Соль табе ў вочы, кацаўба ў зубы, засланка ў плечы! Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алынаніца Квас. К ац аў б а — кій з патаўшчэннем на канцы. Хай Бог міласцівы ўберажэ ад тваіх слоў! Лісок Л.І., 1951 г.н., 1999. Заполле Кос. Хай Бог мілуе! Зайка А.П., 1911 г.н., 1985. Заполле Кос. Хай твае словы (праклёны) на сухі лес ідуць! Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алыпаніца Квас. Цшун табе на язык! Зайка А.П., 1911 г.н., 1985. Заполле Кос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁
 ◀  / 290  ▶