Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ЖАРТОЎНЫЯ ПРАКЛЁНЫ А каб ты здаровы жыў! Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1984. Заполле Кос. А каб цябе качкі стапталі! Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Алыпаніца Квас. А няхай цябе камар убрыкне! Зайка А.П., 1911 г.н., 1984. Заполле Кос. Дай Бог табе адным куском падавіцца. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Жадаюць, каб усё жыццё пражыў (пражыла), маючы аднаго мужа (жонку). Каб табе жонка сем дачок нарадзіла! Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2002. Скураты Квас. Каб ты ноччу не еў, а днём не спаў! Лушчык B.I., 1930 г.н., 2002. Алынаніца Квас. Каб цябе дзеўкі любілі! Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2002. Размеркі Стайк. Каб цябе курыца ўорыкнула! Шчурко М.А., 1936 г.н., 1999. Заполле Кос. Каб яму на тым свеце легка ікнулася! Зубко Л.У., 1935 г.н., 2001. Бялавічы Кос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ўбрыкнула
7 👁
 ◀  / 290  ▶