ПРАКЛЁНЫ 189 Пастацы на цябе няма! Алыпаніца Квас. Пі, каб ты смалы напіўся! Скураты Квас. Пі, каб цябе парвала! Плехава Люб. Трасца тваёй матары! Заполле Кос. Трасцу табе ў бок! Алынаніца Квас. Хай тыя рукі паадсыхаюць, што на бацьку з маткай падымаюцца! Альба Квас. Хай цябе Бог пакарае ліхім суседам! Алынаніца Квас. Хай цябе кадук задушыць! Скураты Квас. Кадук — нячысцік, чорт. Хай цябе карбунец задушыць! Заполле Кос. Хай цябе сляпога водзяць! Бялавічы Кос. Страшны праклён. Клянуць таго, хто даўся ў знакі, здзекаваўся з людзей
7 👁