ПРАКЛЁНЫ Каб цябе скруціла ды не выпрастала! Корачын Жытл. Каб цябе скруціла i не адпусціла! Бялавічы Кос. Каб цябе ўзяло за печані! Заполле Кос. Каб цябе ха лера ўзяла! Хрышчонавічы Квас. Каб цябе чорная крываўка ўзяла! Алыпаніца Квас. Чорная к р ы в а ў к а — дызентэрыя. Каб цябе шуляк задзёр! Скураты Квас. Каб цябе шухля трэсла! Галенчыцы Яг л. Шухля — ліхаманка, трасца. Каб цябе якая халера ўдушыла! Грыўда Міл. Каб я па табе хоць адны пасталы стаптала! Альшаніцы Квас. Г. зн. каб муж раней памёр за жонку. Каб яго за жывот узяло, хто гэта ўзяў! Няхачава Стайк. Каб яго холяр душыў! Заполле Кос. Холяр — халера. Каб яму вочы павылазілі, каб ён свету божага не бачыў! Альшаніца Квас. Каб яму дыхаць не дало! Сярадава Жытл. Каб яму жылы павыцягвала! Заполле Кос. "Пацягаў ён мой лён, каб яму жылы павыцягало!" (з аповеду інф.). Каб яно агнём пайшло! Жамайдзякі Міл. Каб я цябе пахавала маленькага! Бялавічы Кос. Няхай вас халера задушыць! Яглевічы Ягл. Няхай табе Бог за тваю дабрату" заплоціць! Заполле Кос. Няхай яно затане, такое жыццё! Хрышчонавічы Квас. Няхай яно спрахне, такое жыццё! Любішчыцы Люб
7 👁