Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРАКЛЁНЫ 187 Каб цябе на шнурку сляпога вадзілі! Бялавічы Кос. Каб цябе не пазналі бацька i маці! Алынаніца Квас. Жадаюць, каб моцна захварэў, змяніўся з твару. Каб цябе ногі не насілі на гэтым свеце! Гошчава Стайк. Каб цябе нуда заела! Скураты Квас. Каб цябе падняло i топнула! Алыпаніца Квас. Гопнуць — кінуць, бразнуць на зямлю. Каб цябе пад рукі вадзілі! Рацкевічы Mi л. Водзяць пад рукі моцна хворага, нямоглага. "Водзіж за нос, кап цябе пад рукі вадзілі!" (з аповеду інф.). Вадзіць за нос - падманваць, ашукваць. Каб цябе па лапе разарвалі! Хрышчонавічы Квас. Каб цябе паляруш забраў! Алыпаніца Квас. Паляруш — паралюш, параліч. Каб цябе панясло, каб ты не супыніўся! Размерю Стайк. Каб цябе па полі лавілі! Старажоўшчына Кос. Тут: ловяць па полі вар'ята. Каб цябе парвала! Кушняры Падст. Каб цябе пастаца ўзяла! Заполле Кос. Пастаца — ліхаманка. Каб цябе пранцы з'елі! Жамайдзякі Міл. П ранцы - сіфіліс. Каб цябе пякотка пякла! Воля Жытл. Каб цябе Пярун забіў! Ёдчыкі Квас. Каб цябе Пярун на гладкай дарозе забіў! Хадакі Жытл. Каб цябе родная маці не пазнала! Юкавічы Стайк. Каб цябе рэзалі, каб з цябе па куску даставалі! Косава. Жадаюць, каб трапіў на аперацыйны стол
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

варята, зелі
6 👁
 ◀  / 290  ▶