ПРАКЛЁНЫ Каб цябе жывот рэзаў! Скураты Квас. Каб цябе завярнула! Алыпаніца Квас. Г. зн. каб спаралізавала, скруціла. Каб цябе сагнула i не адагнула! Бялавічы Кос. "Як прыпадзя радзікуліт, то загне чалавека ў дугу" (тлум. інф.). Каб цябе сагнула ў тры пагібелі! Плехава Люб. Каб цябе зламала ў маладым веку! Быч Стайк. "Зламаў ты мой плот, кап цябе зламала ў маладым веку!" (з аповеду інф.). Каб цябе зямля заела! Заполле Кос. "Кап цябе зямля заела, як ты мяне жыўцом ясі, спакою ні даеш" (з аповеду інф.). Каб цябе карбунцы ўзялі! Юкавічы Стайк. Каб цябе кохля трэсла! Аўсто Стайк. Кох л я — коклюш. Каб цябе кроўю гнала! Стайкі Стайк. Гнаць кроўю — хварэць на крываўку (дызентэрыю). "Кап цябе кроўю гнала, куды ты йіх жанеьи?!" (з аповеду інф.). Каб цябе крукам паставіла! Гошчава Стайк. "Гэто значыцъ, кап сагнула ад хваробъГ (тлум. інф.). Каб цябе крываўка ўзяла! Заполле Кос. Каб цябе людзі не пазналі! Косава. Г. зн. каб так захварэў, што ажно змяніўся з твару. Каб цябе маланка спаліла! Алыпаніца Квас. Каб цябе мор вымарыў! Алыпаніца Квас. Мор —пошасць, эпідэмія. Каб цябе на гладкай дарозе цэліла! Размеркі Стайк. Г. зн. каб нечакана прыпала бяда. Каб цябе на ірху выстругала! Заполле Кос. Ірха — тонкая палоска аўчыны. Г. зн. каб схуднеў, высах
7 👁