ЖАРТОЎНЫЯ ПРАКЛЁНЫ
А каб ты здаровы жыў! Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1984. Заполле Кос.
А каб цябе качкі стапталі! Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Альшаніца Квас.
А няхай цябе камар убрыкне! Зайка А.П., 1911 г.н., 1984. Заполле Кос.
Дай Бог табе адным куском падавіцца. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001.
Жадаюць, каб усё жыццё пражыў (пражыла), маючы аднаго мужа (жонку).
Каб табе жонка сем дачок нарадзіла! Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2002. Скураты Квас.
Каб ты ноччу не еў, а днём не спаў! Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Альшаніца Квас.
Каб цябе дзеўкі любілі! Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2002. Размеркі Стайк.
Каб цябе курыца ўбрыкнула! Шчурко М.А., 1936 г.н., 1999. Заполле Кос.
Каб яму на тым свеце лёгка ікнулася! Зубко Л.У., 1935 г.н., 2001. Бялавічы Кос.
79 👁