Старонка 192
◀ / 290 ▶
АДКЛЯЦЦІ Брашы на асінавы кол! Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос. Брашы на сваю галаву! Зайка А.П., 1911 г.н., 1985. Заполле Кос. Кляні ды сабе бяры! Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Альшаніца Квас. Мяне кляні, а сабе бяры! Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2002. Скураты Квас. Соль табе ў вочы! Паўсюль. Соль табе ў вочы, кацаўба ў зубы, засланка ў плечы! Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Альшаніца Квас. Кацаўба — кій з патаўшчэннем на канцы. Хай Бог міласцівы ўберажэ ад тваіх слоў! Лісок Л.І., 1951 г.н., 1999. Заполле Кос. Хай Бог мілуе! Зайка А.П., 1911 г.н., 1985. Заполле Кос. Хай твае словы (праклёны) на сухі лес ідуць! Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Альшаніца Квас. Ціпун табе на язык! Зайка А.П., 1911 г.н., 1985. Заполле Кос.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 290 ▶