Пастацы на цябе няма! Альшаніца Квас.
Пі, каб ты смалы напіўся! Скураты Квас.
Пі, каб цябе парвала! Плехава Люб.
Трасца тваёй матары! Заполле Кос.
Трасцу табе ў бок! Альшаніца Квас.
Хай тыя рукі паадсыхаюць, што на бацьку з маткай падымаюцца! Альба Квас.
Хай цябе Бог пакарае ліхім суседам! Альшаніца Квас.
Хай цябе кадук задушыць! Скураты Квас.
Кадук – нячысцік, чорт.
Хай цябе карбунец задушыць! Заполле Кос.
Хай цябе сляпога водзяць! Бялавічы Кос.
Страшны праклён. Клянуць таго, хто даўся ў знакі, здзекаваўся з людзей.
83 👁