Каб ты ў вір галавою цэліў! Сенькавічы Падст.
Цэліць – трапіць. “Кап ты ў вір галавою цэліў, як ты сюды цэліў!” (з аповеду інф.). Так клянуць прымака-няўдаліцу.
Каб ты ў гарачае лета не нагрэўся! Скураты Квас.
Каб ты ўдавіўся! Азярцо Падст.
Каб ты ў мой след уступіла! Альшаніца Квас.
“Ты радуясься маёй бядзе, маёй хваробі, то кап ты ў мой сьлед уступіла, кап цябе мая бяда спаткала!” (з аповеду інф.).
Каб ты ўсё жыццё ракам поўзаў! Скураты Квас.
Каб ты хадзіла пад сябе! Заполле Кос.
Г. зн. каб вельмі моцна захварэла, не магла паклапаціцца пра сябе.
Каб ты яму заваліў! Даргужы Міл.
Г. зн. каб памёр.
Каб ты яснага сонейка не бачыў! Сенькавічы Падст.
Каб у цябе душа курэла! Хрышчонавічы Квас.
Г. зн. каб на душы было цяжка, самотна.
Каб цябе бура панесла! Бялавічы Кос.
“Нясеш, кап цябе бура панесла!” (прыклад інф.).
Каб цябе вадзілі як сляпога! Жамайдзякі Міл.
Каб цябе ванцак заеў (схапіў)! Альшаніца Квас.
Ванцак – заварот кішак.
Каб цябе вопадзь кінула! Хрышчонавічы Квас.
Вопадзь – эпілепсія.
Каб цябе вошы заелі! Гічыцы Ягл.
Каб цябе вывалаклі ўперад нагамі! Ёлкі Ягл.
Уперад нагамі выносяць нябожчыка з хаты. Тут: жадаюць, каб памёр.
Каб цябе вырабіла на тонкую нітачку! Альшаніца Квас.
Г. зн. каб высах, схуднеў, хварэючы.
Каб цябе гарачка ўзяла! Заполле Кос.
Гарачка – ліхаманка.
86 👁