Каб ты скрозь зямлю праваліўся! Быч Стайк.
Каб ты скруціўся малым! Заполле Кос.
"Кап ты скруціўся малым, як ты круцісься!" (з аповеду інф.). Круціцца – тут: жыць, ігнаруючы нормы паводзін, маралі.
Каб ты смак у гарэлцы пазнаў (пачуў)! Заполле Кос.
Каб ты смаку ні ў чым не знаў (не меў)! Ёлкі Ягл.
Каб ты смалы (чэмеру) напіўся! Косава.
Так клянуць апівошу, п'яніцу.
Каб ты спрах! Жамайдзякі Міл.
"Гэто значыць кап ператварыўся ў прах" (тлум. інф.).
Каб ты спрогся! Заполле Кос.
Спрогся – ад спражыць, стаць гатовым у выніку пражання. Тут: сканаў.
Каб ты спрындзіўся (спруцянеў)! Гошчава Стайк.
Спрындзіцца – згінуць, прапасці.
Каб ты спух! Мілейкі Міл.
Каб ты сто год жыў, дзвесце ракам поўзаў! Альшаніца Квас.
Каб ты сцежкі перад сабою не бачыла! Альба Квас.
"Кап ты сьцешкі перат сабою ні бачыла, як ты мяне ні бачыш!" (з аповеду інф.).
Каб ты сцежку мацала, каб ты сонца не ўбачыла! Азярцо Падст.
Каб ты счарнеў на галавешку! Заполле Кос.
Каб ты счарнеў, як гэтая зямля (як тая галавешка)! Галенчыцы Ягл.
Каб ты так жыў, як гэта праўда! Размеркі Стайк.
Каб ты тое з'ела, што мне думаеш! Альшаніца Квас.
Каб ты ў Бога здароўя прасіў! Була Міл.
Каб ты ў вадзе стаяў і піць прасіў! Дубітава Міл.
82 👁