Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРАКЛЁНЫ Каб ты скрозь зямлю праваліўся! Быч Стайк. Каб ты скруціўся малым! Заполле Кос. "Кап ты скруціўся малым, як ты круцісься!" (з аповеду інф.). Круці цца - тут: жыць, ігнаруючы нормы паводзін, марал i. Каб ты смак у гарэлцы пазнаў (пачуў)! Заполле Кос. Каб ты смаку ні ў чым не знаў (не меў)! Ёлкі Ягл. Каб ты смалы (чэмеру) напіўся! Косава. Так клянуць апівошу, п'яніцу. Каб ты спрах! Жамайдзякі Міл. "Гэто значыцъ кап ператварыўся ў прах" (тлум. інф.). Каб ты спрогся! Заполле Кос. Спрогся — ад спражыць, стаць гатовым у выніку пражання. Тут: сканаў. Каб ты спрындзіўся (спруцянеў)! Гошчава Стайк. Спрындз іцца — згінуць, прапасці. Каб ты спух! Мілейкі Міл. Каб ты сто год жыў, дзвесце ракам поўзаў! Алыпаніца Квас. Каб ты сцежкі перад сабою не бачыла! Альба Квас. "Кап ты сьцешкі nepam сабою ні бачыла, як ты мяне ні бачышГ (з аповеду інф.). Каб ты сцежку маца л а, каб ты сонца не ўбачыла! Азярцо Падст. Каб ты счарнеў на галавешку! Заполле Кос. Каб ты счарнеў, як гэтая зямля (як тая галавешка)! Галенчыцы Ягл. Каб ты так жыў, як гэта праўда! Размеркі Стайк. Каб ты тое з'ела, што мне думает! Алыпаніца Квас. V Каб ты ў Бога здароўя прасіў! Була Міл. Каб ты ў вадзе стаяў i піць прасіў! Дубітава Міл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зела, пяніцу
11 👁
 ◀  / 290  ▶