ПРАКЛЁНЫ 183 Каб ты ногі паламаў! Скураты Квас. Каб ты пад плотам зваляўся! Ёдчыкі Квас. Каб ты першым куском падавіўся! Бялавічы Кос. Каб ты праваліўся! Жамайдзякі Міл. Каб ты прапаў, як муха ў зеллі! Заполле Кос. Каб ты прапаў, як сліна! Мілейкі Міл. Каб ты прасветнай гадзіны не бачыў! Мілейкі Міл. Г. зн. каб чалавека адольвалі турботы нават у святы. Каб ты рукі паламаў, як другую абдымаў! Грыўда Міл. Каб ты сабе месца не знайшоў! Рацкевічы Міл. Каб ты ca свету звёўся! Хрышчонавічы Квас. Ca свету звесціся — не пакінуць па сабе нашчадкаў. "Зьвёў ты мяне, кап ты са съвету зъвёрся!" (прыклад інф.). Звёў — падбіў на нядобрую справу. Каб ты свае хаты не пазнаваў! Алынаніца Квас. "Кап ты свае хаты ні пазнаваў, як ты мяне ні пазнаешГ (з аповеду інф.). Каб ты сваей смерцю не памёр! Заполле Кос. Каб ты свае наймілейшае закапаў! Бялавічы Кос. Каб ты сваіх дзяцей не пазнаў! Аляксейкі Стайк. Каб ты свайго ценю баяўся! Алыпаніца Квас. Каб ты свету белага не бачыў! Мілейкі Міл. Каб ты святое нядзелькі не прыждаў! Скураты Квас. Каб ты сканаў! Гошчава Стайк. Каб ты скасаваўся! Альшаніца Квас. Каб ты скасаваўся ў маладым веку! Хрышчонавічы Квас. Каб ты скіс! Галынка Міл. Г. зн. каб прапаў, змарнаваўся
8 👁