Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРАКЛЁНЫ Каб ты з таго свету не вярнуўся! Жамайдзякі Mi л. Каб ты зямлю еў, як ты мяне ясі! Заполле Кос. Есці — тут: бурчаць без прычыны, крыўдзіць. Каб ты каменем лёг (сеў)! Алынаніца Квас. Г. зн. каб змярцвеў. Каб ты крыцаю сеў! Хрышчонавічы Квас. Крыца - кавалак порыстага жалеза з балотнай руды; знаходзяць на старажытных селішчах. "Кап ты крыцаю сер — г это кап сер i ні паднярся" (тлум. інф.). Каб ты крычаў на жывот! Бялавічы Кос. Каб ты лёг ды не ўстаў! Бусяж Міл. Каб ты на вяроўцы гуляў! Альшаніца Квас. Г. зн. каб не меў волі. "Яа вярорку цяля прывязваюцъ на пашы, пазбарляюцъ волі" (тлум. інф.). Каб ты на дактароў рабіў усё жыццё! Косава. Г. зн. каб не меў здароўя, шмат грошай аддаваў на лекі. Каб ты на жывот качаўся! Бялавічы Кос. Г. зн. каб модна балеў жывот. Каб ты на могліцах гаварыў! Альшаніца Квас. Могліцы - могілкі. Г. зн. каб плакаў па некім. Каб ты на сваіх дзецях убачыла, што ты мне думает! Заполле Кос. Тут выяўляецца вера ў тое, што незаслужаныя праклёны пяройдуць на таго, хто праклінае, або нават на яго дзяцей. Каб ты на сцяну лез! Гошчава Стайк. Г. зн. каб некага спасціг невыносны боль. Каб ты не вярнуўся, куды ты пайшоў! Квасевічы Квас. Каб ты не дагледзела сваіх дзяцей! Алыпаніца Квас. Не д аг ле дз е ць — тут: не выгадаваць. Каб ты ні нагою, ні рукою не паварушыў! Заполле Кос. Каб ты ногі выцягнуў на лаве! Бялавічы Кос. Г. зн. каб памёр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁
 ◀  / 290  ▶