ПРАКЛЁНЫ 181 Каб ты гаварыць не маглa, толькі шаптала! Бялавічы Кос. Каб ты га лавою аб сцяну біўся! Размеркі Стайк. "Кап ты галавою ап сьцену біўся, як ты мяне б'ешГ (з аповеду інф.). Каб ты галаву сабе скруціў! Заполле Кос. "Кап ты галаву сабе скруціў, як ты гэтыя кветкі пакруціў!" (з аповеду інф.). Каб ты галаву скруціў, як ішоў да мяне! Алыпаніца Квас. Каб ты гэтак да дзяцей гаварыла! Алыпаніца Квас. Так адкажуць на абвінавачванне ў распусканні плётак. "Кап ты гэдык да дзяцей гаварыла, як я гэто гаварыла/" (з аповеду інф.). Каб ты гэтак дзяцей сваіх бачыў! Бялавічы Кос. "Кап ты гэдак дзяцей сваіх бачыў, як гэтаму праўда!" (з аповеду інф.). Каб ты гэтак на месяц брахаў! Заполле Кос. Звычайна сабака брэша на месяц. "Кап ты гэдык на месяц брахаў, як ты на мяне брэшаш!" (з аповеду інф.). Каб ты гэтак на тым свеце гаварыла! Любішчыцы Люб. "Кап ты гэдак на тым сьвеці гаварыла, як я гэто гаварыла/" (з аповеду інф.). Каб ты да канца сваіх дзён плакаў! Бялавічы Кос. Каб ты да ранку не дажыў! Лазаўцы Mi л. Каб ты задушыўся! Панкі Люб. "Украў у мяне цыбулю, кап ты ёю задушыўся!" (з аповеду інф.). Каб ты зваляўся пад плотам! Размеркі Стайк. Тут: п'яны. Каб ты згарэў! Руда Падст. Каб ты здох! Зыбайлы Жытл. Каб ты з'ела тое, што я думаю! Алынаніца Квас. Каб ты з жывата качаўся! Куляшы Mi л. Каб ты змарнаваўся! Хрышчонавічы Квас
Дадатковыя словы
бешг, гаварылаі, зела, пяны
11 👁