ПРАКЛЁНЫ Каб ты ад ветру хістаўся! Заполле Кос. Г. зн. каб золажэў, аслабеў. Каб ты акалеў! Кушняры Падст. Каб ты апух! Аляксейкі Стайк. Каб ты ашалеў! Бялавічы Кос. Каб ты бегаў без памяці! Заполле Кос. Каб ты бегаў з гарачкі! Ёдчыкі Квас. Гарачка — тэмпература; тут: непрытомны. Каб ты бегаў на грады, каб табе ніхто не даў рады! Альшаніца Квас. Бегаць на грады — тут: здурэць. Каб ты без агню згарэў! Яблонка Жытл. Каб ты белага свету не бачыў! Бусяж Міл. Каб ты болын ніколі нічога не меў! Заполле Кос. "Украў у мяне цыбулю, кап ты болъш ніколі нічога ні меў!" (з аповеду інф.). Каб ты быў маленькі скруціўся! Бялавічы Кос. Тут: памёр у маладым веку. Каб ты быў ногі паламаў, як да мяне ішоў! Заполле Кос. Так клане жонка мужа. Каб ты вечара не прыждаў! Грыўда Mi л. Каб ты выздых! Хрышчонавічы Квас. Выздых — тут: памёр. Каб ты выпруціўся! Хрышчонавічы Квас. Г. зн. каб памёр. Каб ты высах i выпетраў! Боркі Падст. Г. зн. каб моцна захварэў. Каб ты высах на нітку (на трэску)! Жыпглін Жытл. Каб ты выхвараў! Заполле Кос. Выхвараць — захварэць, знемагчыся ад хваробы
Дадатковыя словы
зблажэў
16 👁