ПРАКЛЁНЫ 179 "Кап табе языка выперла, кап ты ні гаварыр, да выў!" (з аповеду інф.). Каб табе язык адсох! Панкі Люб. Каб табе язык апух, як кал од а! Сярадава Жытл. Каб табе язык прутам стаў! Яглевічы Ягл. Каб такія людзі густа сеяліся, але рэдка ўзыходзілі! Алынаніца Квас. Тут: ліхія, нядобрыя людзі. Каб твае вочы павылазілі! Альшаніца Квас. Так кажуць гняўліваму чалавеку. "Кап твае вочы павылазілі, як ты йіх на ўсіх вывальваяш!" (з аповеду інф.). Каб твае косці сабакі валачылі! Ятвезь Квас. Каб твае рукі не хадзілі ля маёй га лавы! Заполле Кос. Так кажуць, кал i сварка паміж блізкімі людзьмі прыводзіць да поўнага разрыву. "Даўней падрушкі адна адну ўбіралі, плялі косу, а як пасварацца, то ўжэ не" (тлум. інф.). Каб тваё мяса гайвараны (крумкачы) цягалі! Бялавічы Кос. Гайваран — грак. Каб тваё семя звялося! Квасавічы Квас. а) Каб ты з семя звёўся! Заполле Кос. Г. зн. каб не пакінуў нашчадкаў. Каб твайго каня (карову) воўк з'еў! Няхачава Стайк. Каб твая душа курэла! Хрышчонавічы Квас. "Кап твая душа курэла, як ты гэты табак бясконца курыш!" (прыклад інф.). Каб твая хата апусцела, каб твой надворак зарос! Размеркі Стайк. Г. зн. каб звёўся род. Каб тое сала табе калом у горле стала! Стайкі Стайк. "Украў ты ў мяне сало, каб яно табе калом у горлі стало!" (з аповеду інф.). Каб ты аглухла гэдак, як я! Аўсто Стайк
Дадатковыя словы
зеў
13 👁