Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРАКЛЁНЫ Каб табе зенькі павылазілі! Хадоркі Кос. Зенькі - вочы. Каб табе з тых дошак труну зрабілі! Любішчыцы Люб. "Украў у мяне дошкі, кап табе зь йіх трупу зрабіліГ (з аповеду інф.). Каб табе кашаль грудзі збіў! Размеркі Стайк. Каб табе кутніцу выперла! Алыпаніца Квас. Кутніца — простая кішка, рэктум. "Кап табе кутніцу выперло, куды ты йіх прэш?!" (з аповеду інф.). Каб табе мае слёзы адрыгнуліся кроўю! Заполле Кос. Каб табе маё дабро калом у горле стала. Дубітава Міл. Клянуць так таго, хто паквапіўся на чужое. Каб табе мазгі адсохлі! Гошчава Стайк. Каб табе морду сабакі лізалі! Бялавічы Кос. Г. зн. каб стаў нямоглы ці п'яніца. Каб табе на тым свеце добра было! Хадоркі Кос. Каб табе не дало ні дыхнуць, ні зяўнуць! Юкавічы Стайк. Каб табе ногі (рукі) паадсыхалі! Заполле Кос. Каб табе рукі ды ногі скруціла! Заполле Кос. "Скруціў мае грошы, кап табе рукі да ногі скруцілоГ (з аповеду інф.). Каб табе рукі, ногі паламала! Аўсто Стайк. Каб табе скула на язык села! Харошча Міл. Жадаюць так таму, хто гаворыць няпраўду. Каб табе тое дзерава на труну пайшло! Заполле Кос. Дзерава — лесаматэрыял. "Кап табе тое дзераво на труну пашло, як ты яго ў мяне ўкраў!" (з аповеду інф.). Каб табе чорт шкуру спісаў! Кушняры Падст. Каб табе чэрці рэбры паламалі! Даргужы Mi л. "Паламаў плот, кап табе чэрці рэбра паламаліГ (з аповеду інф.). Каб табе язык выперла! Гошчава Стайк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяніца
14 👁
 ◀  / 290  ▶