ПРАКЛЁНЫ 177
Каб на цябе сарочка не налезла! Лазаўцы Міл.
Тут: апух ад хваробы.
Каб на цябе тытус найшоў! Скураты Квас.
Тытус - тыф.
Каб на цябе халера! Сярадава Жытл. "Но, ваўкарэзіна! Каб на цябе халера!" (з аповеду інф.).
Каб на цябе чума напала! Ятвезь Квас. Чума — хвароба.
Каб па табе званы званілі! Сенькавічы Падст. Калі хаваюць нябожчыка, то звоняць у царкоўныя званы.
Каб па табе вячэру елі! Альба Квас. Вячэра — памінкі па памерлым.
Каб па табе квас з'елі! Заполле Кос. Квас — рытуальная страва, грыбны суп, які ядуць на памінках.
Каб табе бельмы павылазілі! Скураты Квас. Бельмы — вочы.
Каб табе Бог здароўя не даў! Альба Квас.
Каб табе век дабра не было! Хадоркі Кос.
Каб табе вочы павылазілі! Ёлкі Ягл.
"Hi бачыш, кап табе вочы павылазілі!" (з аповеду інф.).
Каб табе га лаву завярнула! Рацкевічы Miл.
"Павярнуў ты мае каравы, кап табе голоў завярнуло!" (з аповеду інф.).
Каб табе горла запухла! Дубітава Miл.
Каб табе духі выперла! Алыпаніца Квас.
Каб табе духі заняло! Хрышчонавічы Квас.
Духі заняло — спынілася дыханне.
Каб табе дыхнуць не дало! Бялавічы Кос.
Каб табе заняло! Ёлкі Ягл.
"Сьціхні, кап табе заняло!" (прыклад інф.).
62 👁