Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРАКЛЁНЫ Каб з цябе духі выперла! Даргужы Міл. Духі выперці — сканаць. Каб з цябе духі выгнала! Жамайдзякі Міл. "Hi гані, кап сь цябе духі выгнало!" (з аповеду інф.). Каб зямля твае косці павыкідала! Быч Стайк. Адзін з самых страшных праклёнаў. Так кажуць на заклятага ворага. Каб іх агонь папаліў! Бялавічы Кос. Каб іх акалелых павывозілі! Жамайдзякі Міл. Ак але лых — тут: мёртвых. Каб мае слёзы не на зямлю падалі, а на цябе! Алынаніца Квас. Кажуць так з вераю ў тое, што Бог пакарае крыўдніка. Каб на вас бура найшла! Панкі Люб. Каб на вас ліха! Скураты Квас. Каб на вас пагібель! Алыпаніца Квас. Каб на вас чорна смерць прыйшла! Ёлкі Ягл. Чорна смерць — так даўней называлі страшную хваробу — чуму. Каб на табе на тым свеце смалу вазілі! Алыпаніца Квас. Народнае павер'е пра тое, што грэшнікі на тым свеце будуць вазіць смалу. Каб на табе цела ад касцей паадпадала! Стайкі Стайк. Каб на табе шэрсць курэла! Заполле Кос. Каб на цябе адзёр найшоў! Алынаніца Квас. Адз ёр — дзіцячая хвароба, калі цела пакрываецца гнойнымі балячкамі. Каб на цябе здыхата напала! Харошча Mi л. Каб на цябе кароста напала! Ябланка Жытл. Каб на цябе крываўка напала, каб з цябе ліло, як з бусла! Бялавічы Кос. Крываўка — дызентэрыя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

павере
22 👁
 ◀  / 290  ▶