Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРАКЛЁНЫ 175 Бога на цябе няма! Старажоўшчына Кос. Дай Бог табе доўга жыць, але аднаму! Скураты Квас. Добрых людзей цаляе, а цябе, пашкуду, нічога не цэліць! Заполле Кос. Па шкуда — брыдкі, агідны чалавек. Цаляе — тут: трапляе. "Як добры чалавек, то няшчасьці адольваюць, а злыдню, пашкудзі якой нічого ні робіцца" (тлум. інф.). Еж, каб ты падавіўся! Галенчыцы Ягл. Замаўчы, каб ты навек замаўчаў! Ёдчыкі Квас. Здыхаты на цябе няма! Старажоўшчына Кос. З'еў, каб ты яго не выдыхаў! Заполле Кос. "Тое, шчо зъеу, каб ні пайшло на карысъцъ" (тлум. інф.). Зжэрлі, каб вас парвала! Ёдчыкі Квас. Ідзі, каб ты адтуль не вярнуўся! Заполле Кос. І карбуноты (здыхоты) на цябе няма! Алыпаніца Квас. І пагібелі няма на тваю галаву! Бялавічы Кос. Каб вас параспірала! Верашкі Квас. "Паелі вы мае дулі, каб вас ад іх парасьпіралоГ (з аповеду інф.). Каб вас сырая зямля накарміла! Заполле Кос. "Hi панаядаяцеся, каб вас сырая зямля накармілаГ (з аповеду інф.). Каб вас халера пабрала! Заполле Кос. Каб вы да ранку не дажылі! Харошча Mi л. Каб вы здохлі! Размерю Стайк. Каб вы павыдушваліся! Заполле Кос. "Паграблі ўсе грады куры, каб яны павыдушваліся!" (з аповеду інф.). Каб вы прутам пасталі! Гошчава Стайк. Прутам пастаць — апруцянець. Каб ёй Бог долі не даў! Галынка Міл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зеў
16 👁
 ◀  / 290  ▶