ПРЫСЯГАННІ Каб мяне на лаву паклалі! Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Алынаніца Квас. "Каб мяне на лаву паклалі, калі гэто няпраўда!" (прыклад інф.). Каб я божага свету не ўбачыў! Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1984. Заполле Кос. Каб я да вечара не дажыў! Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. "Каб я да вечара не дажыла, як гэтаму праўдаГ (прыклад інф.). Каб я да заўтрашняга дня не дажыў! Харэвін К.К., 1925 г.н., 2003. Грыўда Міл. "Каб я да заўтрашняга дня не дажыў, калі няпраўду кажу!" (прыклад інф.). Каб я да хаты не дайшоў! Шыманчык В.С., 1901 г.н., 1979. Хрышчонавічы Квас. Каб я дзяцей сваіх не бачыў! Касавец Р.В., 1913 г.н., 1995. Азярцо Падст. "Каб я дзяцей сваіх ні бачыў, калі я бачыў, хто гэто зрабіў!" (прыклад інф.). Каб я лета не прыждаў! Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк. "Каб я лета не прыждала, калі гэтаму праўда!" (прыклад інф.). Каб я ноч не пераначаваў! Грэцкі У.М., 1910 г.н., 1979. Бялавічы Кос. Каб я першым куском падавіўся! Лушчык І.І., 1928 г.н., 1984. Альшаніца Квас. "Каб я першым куском падавіўся, калі я вінаваты!" (прыклад інф.). Каб я праваліўся наскрозь зямлі! Лушчык В.І., 1930 г.н., 2002. Альшаніца Квас. Каб я свету белага не бачыў! Грудавы Р.А., 1904 г.н., 1984. Бялавічы Кос. "Каб я свету белаго ні бачыў, як гэтаму праўда!" (прыклад інф.). Каб я сонца яснага не ўбачыў! Апуневіч У.С., 1923 г.н., 2002. Бялавічы Кос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁