ПРЫСЯГАННІ 173 "Каб я сонца яснаго ні рбачьіў, як ты кажаш, што ў Косаві мяне бачыў!" (прыклад інф.). Каб я старасці не прыждаў! Лушчык І.І., 1928 г.н., 1984. Алынаніца Квас. "Каб я старасьці ні прыждаў, калі я тваю пілу ўкраў!" (прыклад інф.). Каб я так дыхаў! Мінчук М.Дз., 1930 г.н., 1997. Галенчыцы Ягл. Каб я так сваіх дзяцей бачыў! Куратнік І.С., 1915 г.н., 1997. Гічыцы Ягл. Клянуся табе! Паўсюль. Мамай роднай клянуся! Шыманчык M.A., 1949 г.н., 2003. Заполле Кос. "Мамай роднай клянуся, шчо ні браў я тваіх грошай!" (прыклад інф.). Не зысці мне з гэтага месца! Паўсюль. Праваліцца мне на гэтым месцы! Лушчык B.I., 1930 г.н., 2002. Алынаніца Квас. Руку (галаву) даю адсекчы! Шчурко І.П., 1923 г.н., 1995. Заполле Кос. "Руку даю атсекчы, ні бачыў я твайго каня ў смузе!" (прыклад інф.). Смуга — лагчына, нізіна. Руку на сэрца паклаўшы, клянуся! Шыманчык У.А., 1917 г.н., 1984. Бялавічы Кос. "Руку на сэрца паклаўшы, клянуся, што не вінаваты!" (прыклад інф.). Як перад Богам клянуся! Верабей М.Ф., 1924 г.н., 1998. Аўсто Стайк
Дадатковыя словы
смўга
10 👁