Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ПРЫСЯГАННІ Акабмне Бог нічога добрага недаў! Зайка А.П., 1911 г.н., 1984. Заполле Кос. "А кап мне бох нічого добраго не даў, калі гэто няпрарда!" (прыклад інф.). А каб мне рукі, ногі паадсыхалі! Казімірчык А.П., 1928 г.н., 1996. Скураты Квас. "А кап мне рукі, ногі паатсыхалі, калі гэтаму праудаГ (прыклад інф.). А каб я не даждаў заўтрашняга дня! Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1984. Заполле Кос. Во табе перахрышчуся! Паўсюль. Кажучы гэтыя словы, хрысцяцца. Дальбог праўда! Паўсюль. Дзяцьмі пабажуся! Шыманчык Е.Л., 1920 г.н., 1995. Заполле Кос. "Дзяцьмі пабажуся, шчо гэтаму праудаГ (прыклад інф.). Каб мне мову адняло! Лушчык В.І., 1930 г.н., 1985. Алынаніца Квас. "Кап мне мову адняло, калі я гэто гаварыла!" (прыклад інф.). Каб мне язык адсох! Шчурко М.А., 1936 г.н., 2001. Заполле Кос. "Кап мне язык атсох, калі я манюГ (прыклад інф.). Каб мне язык калом у роце стаў! Лісок Р.В., 1937 г.н., 1998. Алынаніца Квас. "Кап мне язык калом у роце стар, калі я гэто казала!" (прыклад інф
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁
 ◀  / 290  ▶