зы чэнні Каб яму лёгкая была зямелька! Шчурко М.А., 1936 г.н., 1999. Заполле Кос. Пры пахаванні нябожчыка. Каб яму на тым свеце легка ікнулася! Апуневіч У.С., 1923 г.н., 2003. Бялавічы Кос. Кажуць, калі згадваюць памерлага чалавека. Царства яму нябеснае! Паўсюль. Пра памерлага. Зычэнні-засцярогі: Барані Бог! Паўсюль. Бронь Божа! Паўсюль. Дай Божа, каб з вашае лёгкае рукі павялося! Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2001. Скураты Квас. Дай, Божа, у добры час сказаць, а ў ліхі прамаўчаць! Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Крый Божа! Паўсюль. Не гняві Бога! Паўсюль. Не дай Бог! Паўсюль. Не давядзі Бог! Паўсюль. Не проці ночы кажучы! Паўсюль. Не проці ночы спамінаючы! Паўсюль. Не тут кажучы! Паўсюль. Не ў гэтай хаце ўспамінаючы! Паўсюль. Няўрокам кажучы! Паўсюль. Няхай Бог крые! Паўсюль. У добры час кажучы! Паўсюль. Хай Бог крые (ратуе)! Паўсюль
6 👁