ЗЫЧЭННІ 167 Дай Бог, каб здаровыя спажывалі i яшчэ гадавалі! Зайка А.П., 1911 г.н., 1985. Заполле Кос. Кажуць у час частавання з выпадку свежыны. Каб здаровыя спажывалі ды яшчэ болыных гадавалі! Шчурко Ф.А., 1926 г.н., 1999. Заполле Кос. Чым багаты, тым i рады! Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк. Дай Бог, каб гэтая хата згніла! Лушчык І.І., 1928 г.н., 1985. Алынаніца Квас. Гэтак на ўваходзінах жадаюць гаспадарам шчаслівага i доўгага жыцця ў новай хаце. Шчаслівай дарогі! Паўсюль. Кажуць таму, хто выпраўляецца ў дарогу. Будзь здарова, як карова, а плодна, як свіння! Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк. Кажуць пры чханні. Будзь здароў! Паўсюль. Кажуць, кал i чалавек чхне. "Будзь здароў!" - "На здароўе!" Лушчык І.І., 1928 г.н., 1992. Алыпаніца Квас. Жадаюць здароўя пры чханні. "Будзь здароў, Іване!" — "На здароўе, Сцяпане!" (прыклад інф.). Вялікі расці, будзем за чуб трасці! Зайка А.П., 1911 г.н., 1985. Заполле Кос. Вялікі расці, будзеш мак трасці! Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. Кажуць пры чханні. Хрэн у нос! Зайка А.Ф., 1948 г.н., 2001. Заполле Кос. Кажуць пры чханні. Зям л я яму пухам! Паўсюль. Каб яму добра было на тым свеце! Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2001. Скураты Квас. Кажуць на хаўтурах за жалобным сталом
6 👁