Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
зы чэнні Каб спажылі ў добрым здароўі! Харэвін K.K., 1925 г.н., 2009. Грыўда Міл. Каб табе Бог доўгі век даў! Паўсюль. Каб твае словы ды Богу ў вушы. Паўсюль. Каб ты бяды (гора, ліха) не знаў! Паўсюль. Каб ты здаровая была! Паўсюль. Каб цябе Бог любіў! Паўсюль. Каб цябе хлопцы любілі! Паўсюль. На доўгі век, на добрае здароўе! Паўсюль. Не гняві Бога! Паўсюль. Няхай вам Бог шчасце дае! Паўеюль. "Памагай Бог!" — "Казаў Бог, каб ты памог!" Паўсюль. Смачна есці! Паўсюль. "Хлеб-соль вам!" — "Ем свой!" Паўсюль. "Хлеб-соль вам!" - Просім!" Паўсюль. Хлеб-соль!" - "Садзіся, госцем будзеш!" Паўсюль. Радзі, Божа! Паўсюль. Радзі, Божа, галаўкі з вядро! Лушчык B.I., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. Калі садзяць капусту. Радзі, Божа, як мая галава! Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2003. Заполле Кос. Калі садзяць цыбулю. бульбу, іншыя агародныя культуры. Каб вялося! Зайка А.П., 1911 г.н., 1985. Заполле Кос. Кажу ць, кал i ёсць набытак у гаспадарцы: купілі нешта з жыўнасці на кірмашы (цялятка ці свінчо) або свая карова ацялілася ці свіння апарасілася. Каб здаровыя спажывалі! Паўсюль. Кажуць пад час свежавання парсюка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 290  ▶