ЗЫЧЭННІ Зычэнні з розных нагод i выпадкаў: Дай, Божа, вам лепей смяяцца, чым плакаць! Паўсюль. Дай, Божа, вам прадаваць, а не купляць! Паўсюль. Дай, Божа, гэтага свята яшчэ прыждаці! Паўсюль. Дай, Божа, каб пілося, елася ды яшчэ хацелася! Паўсюль. Дай, Божа, не апошняе! Паўсюль. Дай, Божа, спакойную старасць! Паўсюль. Дай, Божа, час добры! Паўсюль. Кажуць, як пачынаюць работу: збіраць ягады, палоць грады i інш. Ежце, што Бог даў! Паўсюль. Каб здаровая знасіла i на другое зарабіла! Паўсюль. Каб здаровыя ды багатыя былі! Паўсюль. Каб здаровыя ды багатыя былі i гаршком грошы мералі! Паўсюль. Каб на тваім вяселлі паскакаць! Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Зычаць, калі адзначаюць дзень нараджэння хлопца ці дзяўчыны. Каб не хварэлі! Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос. Каб не хварэлі ды ўвесь хлеб паелі! Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк. Каб праўнучкаў прыждалі ды гора не зналі! Казімірчык А.П., 1928 г.н., 2001. Скураты Квас
6 👁