ВІТАННІ Да пабачэння! Паўсюль. Дабранач! Паўсюль. Добрай ночы! Паўсюль. "Заставайцеся з Богам!" — "Ідзеце з Богам!" Паўсюль. Усяго добрага! Паўсюль. Усяго найлепшага! Паўсюль. Калі вітаюцца або развітваюцца добра i даўно знаёмыя людзі, можна пачуць дасціпны жарт, гульню слоў: Здароў!" — "Здароў, калі не жартуеш". Рабчэня У.І., 1940 г.н., 2008. Заполле Кос. Здароў!" — "Здароў, каб па табе поп зароў!" Апуневіч У.С., 1923 г.н., 2003. Бялавічы Кос. "Як жывяце?" — "Жывем, хлеб жуем". Шыманчык В.П., 1910 г.н., 1983. Алынаніца Квас. "Добры вечар!" - "Добры вечар! Добра білі, добра енчыў!" Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Алыпаніца Квас. Добрай ночы! Ляжаць да паўночы, вытрашчыўшы вочы! Зайка А.П., 1911 г.н., 1985. Заполле Кос
8 👁