ВЕТЛІВЫЯ, ЛАСКАВЫЯ ВЫРАЗЫ А мае вы саколікі (галубочкі)! Паўсюль. А мая ты мамачка, а мая ты зязюлька! Паўсюль. А мой ты братка! Паўсюль. А мой ты сыночак даражэнькі (родненькі)! Паўсюль. А мой ты татачка родненькі! Паўсюль. Бабачка, галубачка! Паўсюль. Бабачка, сівенькая зязюлька мая! Паўсюль. Братачка мой родненькі! Паўсюль. Выбачайце, калі што! Паўсюль. Га лубка мая! Паўсюль. Га лубок мой! Паўсюль. Га лубок мой сівенькі! Паўсюль. Дзіцятачка ты мае роднае (залатое)! Паўсюль. Дзядулік мой! Паўсюль. Дзякуем вам за добрае слова! Паўсюль. Дзякуй (дзякую, дзякуем)! Паўсюль. Зязюлька мая сівенькая! Паўсюль. Зорачка мая ясная! Паўсюль. Калі ласка! Паўсюль. Каточак ты мой! Паўсюль
7 👁