Да пабачэння! Паўсюль.
Дабранач! Паўсюль.
Добрай ночы! Паўсюль.
“Заставайцеся з Богам!” — “Ідзеце з Богам!” Паўсюль.
Усяго добрага! Паўсюль.
Усяго найлепшага! Паўсюль.
Калі вітаюцца або развітваюцца добра і даўно знаёмыя людзі, можна пачуць дасціпны жарт, гульню слоў:
“Здароў!” — “Здароў, калі не жартуеш”. Рабчэня У.І., 1940 г.н., 2008. Заполле Кос.
“Здароў!” — “Здароў, каб па табе поп зароў!” Апуневіч У.С., 1923 г.н., 2003. Бялавічы Кос.
“Як жывяце?” — “Жывем, хлеб жуем”. Шыманчык В.П., 1910 г.н., 1983. Альшаніца Квас.
“Добры вечар!” — “Добры вечар! Добра білі, добра енчыў!” Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
Добрай ночы! Ляжаць да паўночы, вытрашчыўшы вочы! Зайка А.П., 1911 г.н., 1985. Заполле Кос.
88 👁