ВІТАННІ
Уваходзячы ў хату або сустракаючыся, кажуць:
Добры дзень! Паўсюль.
Дзень добры! Паўсюль.
Дзень добры ў хату! Паўсюль.
Добрага дня! Паўсюль.
Добрага здароўя! Паўсюль.
Здаровенькі былі! Паўсюль.
Здаровенькі начавалі! Паўсюль.
Здароўя вам! Паўсюль.
Маё шанаванне! Паўсюль.
Вечар добры! Паўсюль.
Добры вечар! Паўсюль.
Добры вечар вам у хату! Паўсюль.
Добрым людзям добры вечар! Паўсюль.
Пры развітанні кажуць:
“Аставайцеся здаровы!” – “Хадзеце здаровы!” Паўсюль.
Будзьце здаровы! Паўсюль.
Бывайце здаровы! Паўсюль.
Бывайце здаровы, жывеце багата! Паўсюль.
86 👁