Старонка 163
◀ / 290 ▶
Рошча, рошча, дзед бабу хвошча, рукавы закасаўшы, спадніцу задраўшы. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Рошча — расліна аспарагус. Саладуха, саладзіся, толькі ў ражку не згадзіся. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Стары Піліп да лаўкі прыліп. Зайка А.П., 1911 г.н., 1985. Заполле Кос. 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас. Хвалю за хватку, заб'ю муху — дам лапатку. Зайка А.І., 1953 г.н., 2012. Заполле Кос. Языкаломка-гульня. Нехта з дарослых кладзе руку на галаву дзіцяці і пачынае качаць, прыгаворваючы: "Бег чаборык цераз папоў дворык, нёс сякерку, табакерку, рог і качан". Пытаецца ў дзіцяці: "Рог ці качан?" Калі малое адкажа "качан", то качае далей. Калі ж скажа "рог", то са словамі "валачы цераз парог!" адштурхоўвае галаву дзіцяці ад сябе. Лушчык В.І., 1930 г.н., 2001. Альшаніца Квас.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁
◀ / 290 ▶