Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ВЯСЕЛЬНЫЯ ПРЫГАВОРКІ ПРЫ ДЗЯЛЬБЕ КАРАВАЯ Каб у нашым вуллі пчолы вяліся, каб у нашай хаце дзеці радзіліся, каб мне даждаці вашых дзяцей пагадаваці. Максімчык В.У., 1936 г.н., 2000. Бялавічы Кос. Каб штогадочка даў Бог сыночка. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2001. Размеркі Стайк. Колькі ў лесе пянькоў, каб столькі вам сынкоў. Емяльянчык B.A., 1957 г.н., 2013. Івацэвічы. Колькі ў хаце падушак, каб гэтулькі было дачушак, колькі ў хаце куточкаў, каб гэтулькі было сыночкаў. Зайка І.І., 1958 г.н., 2006. Заполле Кос. На доўгі век, на добрае здароўе. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос. Няхай вас Бог гадуе i лес шыхуе. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Свату, свату, дай на лапату. Не дасі на лапату — развалю табе хату. Юдчыц Л.У., 1958 г.н., Стайкі Стайк. Жартоўная вясельная прыгаворка. Даць на лапату — тут: даць на руку, на далонь, каравай. Хай будзе гэтак, як усе кажуць. Бялевіч І.М., 1920 г.н., 1995. Даргужы Міл. Хай вас Бог благаславіць шчасцем, доляю i ўсім добрым. Зайка А.П., 1911 г.н., 1980. Заполле Кос. Што год вам, то удод, што гадок, то жыдок. Лушчык B.I., 1930 г.н., 1987. Алынаніца Квас. У гэтай вясельнай прыгаворцы жадаюць шмат дзяцей. Удод — птушка са стракатымі пёрамі, жыдок — верабейчык. Я хадзіла ў лес — зязюля кукавала, хачу, каб маладая свякроў падазвала i пацалавала. Міхнкж Г.Ф., 1942 г.н., 2013. Размеркі Стайк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁
 ◀  / 290  ▶