Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны (2015). А. Ф. Зайка

 ◀  / 290  ▶ 
ВЯСЕЛЬНЫЯ ПРЫГАВОРКІ ПРЫ ДЗЯЛЬБЕ КАРАВАЯ» 159 Дару мяшок гліны, каб праз год былі нарадзіны. Шчурко M.A., 1936 г.н., 1999. Заполле Кос. Дару ніткі, каб не заглядваў на чужыя лыткі. Бахур Г.В., 1923 г.н., 2003. Яглевічы Ягл. Дару палена, каб малады пацалаваў маладой калена. Голуб В.І., 1930 г.н., Скураты Квас. Дару путам, каб стаяў прутам. Зайка У. В., 1930 г.н., 1979. Заполле Кос. Дару рошчу, каб зяць пацалаваў цёшчу. Рабчэня Т.І., 1942 г.н., 2002. Заполле Кос. Рошча — аспарагус. "Рошча — расьліна такая, маладой у вэлюм чаплялі" (тлум. інф.). Дару суніцы, каб не хадзіў да другое маладзіцы, дару кош буракоў, каб не заглядала на чужых мужыкоў, i букет бярозы, каб мужык дадому прыходзіў цвярозы. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 2008. Заполле Кос. Дару цыбулю, каб маладая свякрусе не давала дулю. Miкалайчык Л.А., 1930 г.н., 2004. Боркі Падст. Дару шыла, каб усю ноч варушыла. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1995. Алыпаніцы Квас. Каб вам жылося, хацелася, вялося i маглося. Бакавец Г.І., 1961 г.н., 2011. Івацэвічы. Каб вам каровы i свінні добра вяліся, каб вы, маладыя, добра жыліся. Доўжык В.Ф., 1906 г.н., 1991. Заполле Кос. Каб здаровыя ды багатыя былі i гаршком грошы мералі. Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1985. Заполле Кос. Каб маладому даў Бог здароўя ў ручкі, у ножкі i ў яечка трошкі. Лушчык А.І., 1953 г.н., 2001. Алынаніца Квас. Каб ni лося, елася i яшчэ хацелася. Здзітавец М.М., 1885 г.н., 1966. Заполле Кос. Каб праўнукаў дачакалі ды гора не зналі. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1995. Алыпаніца Квас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
19 👁
 ◀  / 290  ▶