ВЯСЕЛЬНЫЯ ПРЫГАВОРКІ ПРЫ ДЗЯЛЬВЕ КАРАВАЯ Дару грошы, каб былі дзеці харошы. Гардзейка A.M., 1915 г.н., 1995. Галік Міл. Дару грошы, каб мужык быў харошы. Воўна В.Ф., 1939 г.н., 1985. Заполле Кос. Дару грошы, сама зарабляла, хачу, каб маладая маладога пацалавала. Лушчык М.Э., 1996 г.н., 2013. Заполле Кос. Дару ryci, каб маладая маладому давала бусі. Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Падст. Дару даляры, каб усё жыццё пражылі ў пары. Шаўкун М.У., 1936 г.н., 2003. Кушняры Падст. Дару дваццацьпятку, каб малады пацалаваў маладую ў пятку. Макарчэня М.М., 1934 г.н., 1995. Заполле Кос. Дару дугою, каб не бегаў за другою. Бахур Г.В., 1923 г.н., 2003. Яглевічы Ягл. Дару жменю медзі, каб дзеці былі як мядзведзі. Зубко Л.У., 1935 г.н., 1985. Бялавічы Кос. Дару зайца, каб свайго мужыка трымала за яйца, дару паленца, каб малады маладую пацалаваў у каленца. Зайка А.І., 1953 г.н., 2013. Заполле Кос. Дару капейку на шчаслівую сямейку, дару дзве, каб не жылі ў бядзе, а пятак, каб не давала за так. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2013. Размеркі Стайк. Дару качан капусты, каб не дазваляў жонцы распусти. Крыштопік С.В., 1967 г.н., 2013. Зялёны Бор Стайк. Дару клубочкі, каб былі два сыны i дзве дочкі. Стась Я.І., 1948 г.н., 1983. Заполле Кос. Дару маладым міску, каб у хаце было многа піску. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1987. Алынаніца Квас. Дару маркоўку, каб нявестка пацалавала свякроўку. Бурына Ф.А., 1939 г.н., 2001. Сакоўцы Міл. Дару маслабойкаю, каб не была перадойкаю. Лушчык В.І., 1930 г.н., 1995. Алынаніца Квас
10 👁